Пажаранебяспечная сумесь

Становішча з пажарнай бяспекай у раёне па-ранейшаму нестабільнае. У выніку пажараў у раёне сёлета загінулі 6 чалавек. Ва ўсіх выпадках гібелі людзей садзейнічаў алкаголь.

Трагедыя магла здарыцца і раніцай 20 верасня. На цэнтр аператыўнага кіравання РАНС паступіў званок аб задымленні ў кватэры № 7 шматкватэрнага жылога дома ў в. Ураджайная. Да месца выкліку былі накіраваны 3 пажарныя аўтамабілі, аварыйная горгаза і хуткая медыцынская дапамога. Выратавальнікі эвакуіравалі ўсіх жыльцоў дома – 20 чалавек, у тым ліку траіх дзяцей. А ў кватэры № 7 на другім паверсе на пылаючай канапе знайшлі непрытомнага грамадзяніна З., 1966 года нараджэння. Пацярпелы быў перададзены брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі і дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. Дом, кватэру, а галоўнае жыцці людзей выратавальнікі збераглі. Прычына пажару – курэнне ў нецвярозым стане. Да слова, гэта не першы выпадак з грамадзянінам З.

Гора-пагарэлец знаходзіцца ў Крывошынскай псіхіятрычнай бальніцы. РАНС у адносінах парушальніка рыхтуе матэрыялы да прыцягнення яго да адміністрацыйнай адказнасці і ў суд за прычынены ўрон.

Работа па папярэджанні пажараў праводзіцца пастаянна.

Інспектары нагляду і прафілактыкі РАНС выступаюць у працоўных калектывах па тэме бяспечнай жыццядзейнасці ў быце і на вытворчасці.

Працягваецца акцыя “У цэнтры ўвагі – дзеці”: выратавальнікі пабывалі ў гімназіі, СШ № 1, я/с № 1. Ідзе праверка гатоўнасці домаўладанняў да ацяпляльнага сезону: 19 гаспадароў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПВБ Рэспублікі Беларусь.

Валерый РАВІНСКІ,

начальнік РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *