А жыццё такое прыгожае…
Толькі вось чаму некаторыя так бяздумна распараджаюцца ім? Фельчар хуткай дапамогі паведаміла ў міліцыю, што ў двары аднаго з дамоў па вуліцы Міру ў райцэнтры павесіўся мужчына 1956 года нараджэння. А ў полі непадалёку ад вёскі Падлессе знойдзены труп пенсіянера 1925 года нараджэння, які пражываў у Шавялях.
У вёсцы Набярэжная пасварыліся суседзі, і адзін з іх параніў другога нажом у жывот. Дастаўлены ў бальніцу жыхар Жарабковіч з дыягназам “закрытая чэрапна-мазгавая траўма”. У Дамашах дзве жанчыны спачатку распівалі спіртное, пасля пасварыліся і пабіліся, ды так, што адна з іх трапіла ў бальніцу… Часцей за ўсё прычына такіх здарэнняў – п’янства. Адурманеныя спіртным не задумваюцца над вынікамі сваіх дзеянняў. А пахмелле бывае горкім…
Аляксандр ЕРМАКОЎ, начальнік РАУС