Любоў ды Марыя
Песні б спяваць пра гэтых жанчын. А даводзіцца расказваць сумныя гісторыі.
Любоў П. са Свяціцы прамяняла на гарэлку самае дарагое, што можа быць у жанчыны-маці, – сваіх дзяцей. За што і была пазбаўлена бацькоўскіх правоў. На ўтрыманне і выхаванне дзяцей дзяржава выдаткоўвае немалыя сродкі, і зязюля-маці павінна працаваць, каб кампенсаваць затрачанае. Як абавязаную асобу яе ўладкавалі на працу ў ЗАТ “Белпрампрыбор” жывёлаводам. Ды не хоча працаваць жанчына, уцякае ад работы. Прадстаўнікі праваахоўных органаў яшчэ раз напомнілі ёй пра абавязкі перад дзяржавай.
А Марыя Ч. вырашыла паправіць сваё матэрыяльнае становішча за кошт чужых мабільных тэлефонаў. Жыхар Ляхавіч паведаміў, што быў у гасцях разам з незнаёмай жанчынай. Пасля высветлілася, што прапаў тэлефон “Нокіа-1680”. Работнікі праваахоўных органаў устанавілі асобу незнаёмкі: Марыя Ч. з Гродна. У адносінах да гэтых жанчын узбуджана крымінальная справа.