Квадратныя метры:арэндны варыянт

Пра неабходнасць развіваць у краіне арэнднае жыллё гаворыцца пастаянна. Асабліва востра гэта пытанне стаіць у гарадах, дзе павялічваецца колькасць тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Адзін з напрамкаў яго вырашэння – будаўніцтва арэнднага жылля.

1 красавіка 2014 года ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2013 № 563 “Аб некаторых пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін”. Яго нормы накіраваны на развіццё фонду жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду (арэнднага жылля).

Атрымаць ва ўладанне і карыстанне дзяржаўнае жыллё мае права любы грамадзянін. Аднак, першачарговае права дадзена на гэта пэўным катэгорыям грамадзян.

У мэтах эфектыўнага засялення фонду жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання з захоўваннем інтарэсаў грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, устаноўлена абмежаванне ў долі жылых памяшканняў, прызначаных для першачарговага выдзялення на перыяд працоўных (службовых) адносін, — не больш за 30 працэнтаў ад агульнай колькасці незаселеных жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання камунальнага жыллёвага фонду. Акрамя таго, 10 працэнтаў ад агульнай колькасці незаселеных жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання прызначаюцца для ваеннаслужачых.

Астатнія 60 працэнтаў жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання размяркоўваюцца ў агульным парадку – грамадзянам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, зыходзячы з даты пастаноўкі на такі ўлік. Пры адсутнасці грамадзян, якія стаяць на ўліку, жылыя памяшканні камерцыйнага выкарыстання даюцца грамадзянам, якія не маюць патрэбы ў паляпшэнні жыллёвых умоў, па даце падачы заявы аб выдзяленні жылога памяшкання.

Атрыманне камерцыйнага жылля будзе прызнавацца формай паляпшэння жыллёвых умоў, за выключэннем выдзялення такога жылля на перыяд працоўных (службовых) адносін. Грамадзяне, якім даецца камерцыйнае жыллё, выключаюцца з чаргі маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Жылыя памяшканні камерцыйнага выкарыстання прызначаюцца для выдзялення іх грамадзянам, але не ў бестэрміновае карыстанне, а за плату ў часовае ўладанне і карыстанне. Характар мэтавага прызначэння жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання вызначае і іх асобы прававы статус. Такія жылыя памяшканні не падлягаюць прыватызацыі, абмену, раздзелу, продажу і здачы па дагаворы паднайму.

Арэнднае жыллё ў рэспубліцы выклікае вялікі інтарэс у насельніцтва, асабліва ў людзей, якія не падпадаюць пад ільготныя катэгорыі грамадзян: не могуць атрымаць дзяржпадтрымку на будаўніцтва жылля, прэтэндаваць на сацыяльнае жыллё, а таксама не могуць дазволіць сабе пакупку жылля.

Марына ЗАВАДСКАЯ,

галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама.

One thought on “Квадратныя метры:арэндны варыянт

  • 09/10/2014 в 21:15
    Permalink

    Когда в Ляховичах начнут строить такое жильё? Это бы очень помогло молодым семьям. У нас в городе огромная проблема снять квартиру. Знает ли кто нибудь об этих сложностях?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *