Ляхавічы, вул… Цікава ведаць, што думаюць нашы землякі пра назвы вуліц, і якой тапамініцы яны б аддалі перавагу для новых адрасоў
Часта людзі не задумваюцца, што ці хто стаіць за назвай вуліцы. Між іншым, гэта вельмі важнае пытанне, якое, дарэчы, мае і выхаваўчае значэнне.
Родны, мілы сэрцу горад Ляхавічы. Запаветная наша зямля. Не перастаю захапляцца яе шматвекавым і гераічным мінулым. Праз стагоддзі захаваліся да сёння імёны звязаных з Ляхавіччынай магнацкіх родаў Вялікага княства Літоўскага: Радзівілаў, Сапегаў, Хадкевічаў і нават вялікага князя Літоўскага і польскага караля Жыгімонта ІІ Аўгуста, які атрымаў Ляхавічы ва ўласнасць пасля смерці сваёй жонкі Барбары Радзівіл. Гісторыя іх кахання чымсьці нагадвае гісторыю шэкспіраўскіх Рамэа і Джульеты.
А колькі дзеячаў культуры і палітыкі ў розны перыяд гісторыі нарадзілася ці жыло на гэтай зямлі. Напрыклад, наш зямляк Ф. Еўлашоўскі лічыцца аўтарам першых мемуараў на беларускай мове. А ў в. Флер’янава (Фларыянава) захавалася сядзіба Яна Атона Бохвіца, якую той назваў у гонар свайго бацькі Фларыяна Бохвіца – вядомага філосафа 19 стагоддзя, аўтара кніг “Сутнасць маёй думкі”, “Асновы маіх думак і пачуццяў”, “Думкі пра выхаванне чалавека”.
Шмат цікавага ў гістрачным плане звязана з былой сядзібай Рэйтанаў у в. Грушаўка. Час збярог не толькі сядзібны дом і стайні, узведзеныя апошнім уладаром сядзібы з роду Рэйтанаў – Юзафам Рэйтанам, але і будынкі, якія захаваліся ад першых уладальнікаў Грушаўкі.
Побач з сядзібным домам размяшчаецца так званая мураванка, дзе правёў апошнія гады жыцця знакаміты Тадэвуш Рэйтан. Ён быў абраны дэпутатам ад навагрудскай зямлі на Варшаўскі сейм 1773 года, які склікаўся ў мэтах легалізацыі і ўзгаднення першага падзелу Рэчы Паспалітай (унія Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага). Тадэвуш Рэйтан разам з паплечнікамі імкнуўся прадухіліць гэта. У гісторыі захаваліся яго словы: “Забіце мяне, затапчыце, але не забівайце Бацькаўшчыны!”, з якімі ён звяртаўся да ўдзельнікаў сейма. Але пераважыла думка прыхільнікаў падзелу Рэчы Паспалітай, і зломлены духам Тадэвуш вярнуўся ў сваю родавую сядзібу ў Грушаўцы. Апошнія гады жыцця ён правёў адасоблена ад людзей і грамадства – у мураванцы, дзе знаходзіўся сямейны архіў Рэйтанаў.
Гэтыя і іншыя падзеі – частка гісторыі ляхавіцкай зямлі. Старонкі мінулага занатаваны ў друкаваных кнігах (“Памяць”, “Ляховичи: из прошлого в будущее”), буклетах, якія знаёмяць чытача з гісторыяй раёна і яго гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.
Гучаць імёны вядомых гістарычных асоб, славутых землякоў і ў назвах вуліц і завулкаў райцэнтра. Пройдземся і занатуем у памяці. Вуліцы названы ў гонар удзельнікаў Вялікай Айчыннай: Дзесюкевіча, Арлоўскага, Равінскага, Астапава; вялікіх пісьменнікаў Янкі Купалы, Пушкіна, Горкага; дзеячаў мастацтва – Цітовіча, Пташука, завулкі Лермантава, Еўлашоўскага…
Крочым далей па вуліцах Юбілейная, Заходняя, Інтэрнацыянальная, Пясочная, Будаўнікоў, Кальцавая…Што за гэтымі назвамі? У кожнага сваё тлумачэнне. Нехта лічыць мэтазгодным даваць назвы вуліцам, не звязаныя з імёнамі людзей і гістарычнымі падзеямі. Іншыя маюць супрацьлеглы падыход: толькі гісторыя, толькі асобы.
Дарэчы, нядаўна з’явілася прапанова ад прыхільнікаў асобы Тадэвуша Рэйтана да 275-годдзя з дня яго нараджэння (2015 г.) ушанаваць яго імя ў назве адной з новых вуліц нашага райцэнтра. Наколькі яна прыйдзецца даспадобы ляхавічанам, мы і пастараемся высветліць.
Гэта прапанова абмяркоўвалася 26 верасня 2014 года на чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў і выклікала супярэчлівыя меркаванні.
Між іншым, імя Тадэвуша Рэйтана ўзгадваецца ў школьным падручніку па гісторыі Беларусі, а ў Польшчы ён ушаноўваецца як нацыянальны герой.
У сувязі з прапановай цікава ведаць думку землякоў. Якія назвы вуліцам нашага роднага горада вы прапанавалі б і чаму? Ці мэтазгодна, на вашу думку, назваць адну з новых вуліц райцэнтра ў гонар Тадэвуша Рэйтана?
Свае абгрунтаваныя меркаванні накіроўвайце ў пісьмовай форме ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама па адрасе: г. Ляхавічы, пл. Леніна, 3.
Мікалай ДАБРЫЯНЕЦ,
начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
А почему бы и не назвать улицу именем того, кто пытался как-то повлиять на историю? Почему называем именем русских писателей, а не можем именем Рейтана
А чем Вам,уважаемый, русские писатели не угодили?И «пытался как то повлиять на историю» это не аргумент. Рейтан великий человек и улица в его честь должна быть и при том центральная.
Надаць адной з вулиц горада імя Рэйтана неабходна толькі таму, што ён наш зямляк. Акрамя гэтага, варта было б займець і вулицу Бохвица. А на конт руссских письменникау и паэтау магу сказаць тольки адно: на их творах гадавалася не адно пакаленне, але гэта не ёсць падставай таго, што их имёны павинны прысвойвацца вулицам беларуских гарадоу.
Абавязкова патрэбна вуліца імя Рэйтана! Трэба найперш навучыцца ШАНАВАЦЬ СВАЁ, калі хочам, каб нас шанавалі ва ўсім свеце!
Ушанаваць iмя Тадэвуша Рэйтана у Ляхавiчах трэба проста абавязкова. Па-першае, гэта адзiн з самых славутых нашых землякоу, а па-другое, ягоныя словы “Забіце мяне, затапчыце, але не забівайце Бацькаўшчыны!” — гэта тая праява патрыятызма, на якой павiнна расцi цяперашняя моладзь.
«на их творах гадавалася не адно пакаленне» Не мельчешите, уважаемый. Вклад русских поэтов и писателей в мировую культуру, даже на фоне когорты гениев, является исключительно важным. И городу честь иметь улицу Пушкина, Пастернака к примеру. Улицам великих наших земляков то же быть.
Не понимаю,чего так носятся с именем Рейтана. Обыкновенный образованный человек своей эпохи, со своим мнением ( не за это же в герои записывать и именем улицы называть) которое, согласно историческим данным, поддерживали немногие— поэтому и состоялся раздел Речи Посполитой. Защищал устои тогдашней Польши. Ушёл из жизни по непонятным причинам. По некоторым данным— совершил суицид. Считаю достачно — на усадьбе в Грушевке повесить табличку с его данными.
Прожил в Ляховичах всю жизнь и не знал, что рядом находится имение такого великого человека. Случайно наткнулся на ОНТ на передачу про Тадевуша Рейтана и заинтересовался. Конечно, надо обязательно назвать улицу в нашем городе.
Может Вам, Ирина, тяжело понять в чём величие этой личности, но людям, которые любят свою родину и являются патриотами оно небезразлично. Ибо даёт пример действительно мужественных и высокоморальных поступков. И не Польшу он защищал, а Речь Посполитую Абодвух Народов. Где ВКЛ (один из этапов белорусской государственности) было полноправным членом. Защищал он свою Родину!
«Не понимаю,чего так носятся с именем Рейтана.» Значит не дано, понять)
Ув.Сойбель, никто не оспаривает вклад в мировую культуру русских выдающихся личностей. Почему мы не называем улицы в первую очередь именами выдающихся деятелей нашей истории? И разве есть ли у нас улицы Чарльза Дикенса, Данте, Шекспира, Жюль Верна, Ремарка, Кабо Аве и многих других? Почему предпочтение лишь русской культуре?
to сойбель: Заўважце, дарагі наш Сойбель (невядома, хто за такой мянушкай схаваўся — цяжка назваць сваё імя?), я не прапаную зусім перайменаваць вуліцы. Хоць гэта было б правільна. Лепш было б прысвоіць вуліцам гістарычныя назвы, якія былі да савецкага часу. Да 1939 г. Але не трэба арыентавацца на перыяд 1921-1939 гг. Я тут кажу пра ранейшыя часы.
Уважаемый Борис Петрович,а я не против, нехай у нас в городе будут улицы Дикенса, Шекспира и Данте, Рейтана и Пушкина и Булгакова и всех, всех талантливых людей ибо в душе я космополит)). Соглашаюсь, что в первую очередь должны быть улицы наших великих земляков, но улицу Пушкина, например ни в коем разе переименовывать нельзя.
Iгар Гавiна, мне не тяжело назвать свой настоящий юзернейм, соболь, это моя фамилия, правда до замужества) Как видите, наш фрейм, плавно перетек в историческое русло) Так вот, Игорь, однажды мне стало интересно, откуда взялась в Ляховичском районе русская фамилия Соболь и я стала искать информацию. Помог раввин))))), весьма не рядовой, «Фамилия Соболь произошла или от слова сабля, или от идишского мужского имени Сойбель, которое в переводе с идиш означает сабля» Три дня я была в шоке, а теперь мне даже нравится)))))
Подскажите, а где можно найти информацию о родословной в районе? Я очень спешу , поэтому пишу сумбурно, прошу прощения)
Это ветка для обсуждений, а не для оскорблений — это для напоминания «сойбелю».А вот вопрос к Вам, Игорь Гавина:почему Вы вычёркиваете из истории советский период,по- моему вы родились при СССР, как и ваши родители. В этой же стране получили образование, причём не самое худшее в мире И предлагаете это время просто пропустить, потому что оно кого-то не устраивает.И чем хуже те же Шамякин, Быков, Гагарин, Станюта, Гарбук, Савицкий… перечислять можно бесконечно называемых вами западных культурных и просветительских деятелей,писателей и поэтов.Истории свойственно повтаряться.
Но также других не устраивает период той же Речи Посполитой, как и позже панской Польши, когда беларусы были явно угнетаемые.
«Истории свойственно повторяться») Ага, Ваш паровоз стоит на запасном пути(с)
Я не историк и не идеолог, но почему бы не назвать улицу именем Т. Рейтана?
Не столь важно на какой улице ты живешь, главное чтобы было где жить!
На маю думку імем Т. Рэйтана павінен быць названы не проста завулак на акраіне горада, але і кафэ, магазін, гасцініца і г.д. Гэты чалавек не заслугоўвае такіх адносін: аднаго абзаца ў падручніку па гісторыі Беларусі, знішчанай сядзібы… Т. Рэйтан з’яўляецца выдатным прыкладам для сучаснай моладзі.
Таму я за тое, каб адрадзіць імя Тадэвуша Рэйтана — чалавека, які любіў і шанаваў сваю Радзіму ўсё жыццё!
Надо назвать обязательно . Я живу в Грушевке и помогал тем кто приезжал к нам и чинил и даже устраивал фестиваль надеюсь он меня помнит. Мы учили танцы . И это очень красиво . Дзмитрук прывет .