Школьны рэйс. 26 кастрычніка — Дзень аўтамабіліста і дарожніка. Адзначаюць яго і вадзіцелі Ляхавіччыны

Колькі кіламетраў накруціў на колы аўтамабіля за 30 гадоў вадзіцельскай практыкі Фадзей Шпак – пытанне рытарычнае. Без малога дзесяцігоддзе ён дастаўляе на ўрокі ў гарадскія школы і назад дамоў вясковых хлопчыкаў і дзяўчынак. Толькі самым-самым прафесіяналам даручаюць перавоз такіх важных пасажыраў. Вадзіцель аўтобуса ведае ўсіх іх у твар, нават пра характар кожнага можа штосьці сказаць. Ён заўсёды паважлівы ў стасунках з імі – некалькі хвілін у дарозе таксама могуць быць урокам – ветлівасці і дружалюбнасці.

У аддзеле адукацыі 17 класных шафёраў.

Шчаслівых рэйсаў вам, Фадзей Іванавіч, і вашым калегам!

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *