Мы — акцябраты! У Ляхавіцкім раёне акцябрацкую зорачку носяць больш за 700 хлопчыкаў і дзяўчынак

Самыя актыўныя акцябраты са сваімі важатымі

Акцябратам ужо… 90 гадоў! Дакладней, першыя акцябрацкія групы, якія аб’ядноўвалі самых юных школьнікаў, былі створаны ў 1923-1924 гадах. Шмат часу прайшло, безліч перамен адбылося, а яны, задорныя, жыццярадасныя, вясёлыя, няўрымслівыя, шчырыя, непасрэдныя, — усё такія ж, і раўняюцца на сваіх старэйшых сяброў-піянераў. У нашым раёне акцябрацкую зорачку носяць больш за 700 хлопчыкаў і дзяўчынак, вучняў другога-чацвёртага класаў. Яны гучна выводзяць словы знаёмай многім пакаленням землякоў песні: “Пусть всегда будет солнце!”, стараюцца выдатна вучыцца, дапамагаюць дарослым і мараць пра той час, калі стануць піянерамі, як іх сённяшнія важатыя. Няхай растуць шчаслівымі пад мірным небам нашай любімай Беларусі! Як жа шчыра ўсміхаецца будучыня – палюбуйцеся на гэты здымак.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *