Любоў зямная
Новая тэхніка, сучасныя тэхналогіі, бездакорнае захаванне працоўнай дысцыпліны – для дасягнення поспеху гэта, безумоўна, важна. Але не адбудзецца сапраўднага прафесіянала-аграрыя без самаадданай любві і бязмежнай павагі да зямлі. Гэтыя складальнікі не матэрыяльныя, але надзвычай важкія.
Н а ч а л ь н і к с е л ь с к а г а с п а д а р ч а г а вытворчага ўчастка № 3 СВК “Шлях новы” Людвіка Піліпчык працуе ў аграрнай галіне раёна больш за 15 гадоў. Прафесіянал, майстар сваёй справы, паважаны і аўтарытэтны чалавек – на такіх і трымаецца сельская гаспадарка раёна, вобласці, краіны.
Сёлета прозвішча Людвікі Піліпчык занесена на раённую Дошку гонару.