У рэжыме «оптыма- плюс»

На нарыхтоўцы травяных кармоў вынікова працаваў механізатар Віктар Кунцэвіч.

Менавіта так, вобразна кажучы, сёлета працуе дзяржаўнае прадпрыемства “Нача”. Паступова, прыбаўляючы літаральна штомесяц, сельгаспрадпрыемства з моцнага серадняка ўпэўнена набліжаецца да раённых “заканадаўцаў моды” ў надоях, прывагах, ураджайнасці і г.д. “Нача” сёлета трэцяя ў раёне на ўборцы збожжавых і зернебабовых. 46,8 цэнтнера на круг – агульны вынік, за якім праца ўсіх: механізатараў і камбайнераў, вадзіцеляў і работнікаў зернетакоў, агранамічнай службы і павароў. “Проста, малайцы!”, — неаднойчы гаварыў пра работу ад світання да змяркання ўсіх, хто задзейнічаны на жніве, дырэктар прадпрыемства Мікалай Тарлюк. Па-ранейшаму на перадавых пазіцыях правафланговыя Віталій і Сяргей Васюкевічы. Механізатар Віктар Кунцэвіч таксама майстар на ўсе рукі.

Надой на адну карову ў ДП “Нача” за 10 месяцаў склаў 4538 кілаграмаў. Загадчыца малочнатаварнай фермы “ Нача” Людміла Чарапавіцкая, аператар машыннага даення Наталля Дараневіч і іх калегі клапатліва даглядаюць жывёлу.

Прырастае сельгаспрадпрыемства і па колькасці БРЖ (рост – 110,8 працэнта). Плануецца павялічыць колькасць БРЖ на адкорме, для чаго неабходны новыя памяшканні. Вырашылі рэканструяваць будынкі былой свінафермы пад адкормачныя, там ва ўсю ідуць мантажныя работы.

“Нача” поўнасцю разлічылася з усімі крэдытамі. За ўласныя грошы купляе паліва і ўдабрэнні, своечасова выплачвае заробленае працаўнікам.

Большасць начаўцаў працуюць вынікова. Шмат гадоў аддалі прадпрыемству намеснік дырэктара Галіна Рамейка і галоўны інжынер Аляксандр Рак.

Немалаважная акалічнасць: у ветэранаў вытворчасці ёсць добрыя пераемнікі, маладое папаўненне. На слыху ў многіх прозвішча юрыста і інспектара па кадрах ДП Юліі Дабравольскай, якая разам з мужам і дачушкай другі год запар адстойвалі гонар раёна на абласным туры конкурсу “Уладар сяла”. Як не ўзгадаць і аднаго з герояў сёлетняга жніва — маладога вадзіцеля Дзмітрыя Шастака. Ён заняў другое месца ў раённым спаборніцтве сярод маладых вадзіцеляў. Хаця працуе тут нядаўна – з вясны, але вытокі яго тутэйшыя.

А “Нача” гатова даць работу і жыллё яшчэ дзясятку маладых спецыялістаў. Прыходзьце, не пашкадуеце!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *