ПАВАЖАНЫЯ ПРАЦАЎНІКІ ВЁСКІ, РАБОТНІКІ ПЕРАПРАЦОЎЧАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ АГРАПРАМЫСЛОВАГА КОМПЛЕКСУ ЛЯХАВІЦКАГА РАЁНА, ВЕТЭРАНЫ ГАЛІНЫ!

ПАВАЖАНЫЯ ПРАЦАЎНІКІ ВЁСКІ, РАБОТНІКІ ПЕРАПРАЦОЎЧАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ АГРАПРАМЫСЛОВАГА КОМПЛЕКСУ, ВЕТЭРАНЫ ГАЛІНЫ!

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

Гэта свята аб’ядноўвае ўсіх, хто любіць сваю родную зямлю і працуе на яе карысць. Іменна вы, хлебаробы, механізатары, жывёлаводы, кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, работнікі перапрацоўчай прамысловасці, сваёй самаадданай працай забяспечваеце харчовую бяспеку дзяржавы, жыццёвы  ўзровень  народа,  дабрабыт і працвітанне кожнай сям’і. Ваша прыродная мудрасць, руплівыя адносіны да зямлі, працавітасць, цярпенне заслугоўваюць усеагульнай павагі і самай высокай адзнакі.

Жадаем усім вам моцнага здароўя, душэўнай цеплыні, дастатку, удачы ва ўсіх пачынаннях. Няхай радасць і добры настрой не пакідаюць вас, а новыя перамогі і здзяйсненні ўсяляюць аптымізм і веру ў свае сілы.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                         РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *