Гігіенічнае папаўненне

Ініцыятыўныя, кампетэнтныя, адказныя, патрабавальныя – такую характарыстыку дае маладым калегам галоўны санітарны ўрач раёна Віталій Ціханаў. Урачы-гігіеністы Аляксандра Міхей і Таццяна Васілеўская — выпускніцы Мінскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, праходзілі летась у Ляхавічах інтэрнатуру, спадабалася і работа, і калектыў. Таму размеркаваліся менавіта сюды. У полі зроку Аляксандры Міхей захаванне санітарна-гігіенічных патрабаванняў на аб’ектах гандлю, грамадскага харчавання, рынках, малочнатаварных фермах. Таццяна Васілеўская кантралюе ўмовы працы работнікаў прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. Са сваімі абавязкамі спраўляюцца бездакорна, не баяцца пачынаць новую справу, не саромеюцца параіцца з больш вопытнымі калегамі. Добразычлівыя і шчырыя дзяўчаты вельмі хутка паспелі стаць сваімі ў калектыве.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *