Ёлка-2015 у Ляхавічах устаноўлена! І хоць яе мантаж заняў некалькі дзён, лясная прыгажуня яшчэ без навагодняга аздаблення стала цэнтрам прыцягнення ляхавічан і гасцей райцэнтра. Дарослыя і дзеці робяць каля дрэва фотаздымкі, любуюцца і параўноўваюць яго з папярэднікамі.