«Вертыкаль» спартыўная. У мінулую суботу ў Ляхавічах сустрэліся 6 каманд, каб памерацца сіламі (фота)
У мінулую суботу на традыцыйнай спартакіядзе “Вертыкаль” сустрэліся 6 каманд, каб памерацца сіламі ў шахматах і шашках, дартсе, настольным тэнісе, більярдзе і перацягванні каната. У выніку самымі спартыўнымі былі прызнаны каманды сельвыканкамаў (1 месца), сацыяльнай сферы (2 месца) і эканомікі (3 месца).
Дарэчы, як паведаміў дырэктар ФСК “Колас” Генадзій Новік, у бліжэйшую суботу ў праграме спартакіяды працоўных калектываў пройдзе чэмпіянат раёна па валейболе (пачатак у 14 гадзін).
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.
Цудоўна! Такія мерапрыемствы згуртоўваюць людзей. Мала таго, яны насычаюць цела, у тым ліку і мозг, кіслародам. А гэта значыць, што людзі пачынаюць думаць больш творча, прымаць больш абгрунтаваныя рашэнні. Што, несумненна, станоўча скажацца на рабоце «вертыкальшчыкаў».