Лёд яшчэ тонкі!
На жаль, трагічныя выпадкі каля вадаёмаў зусім не рэдкасць і ў халоднае надвор’е.
Толькі за апошнія 2 месяцы гэтага года на вадаёмах Брэсцкай вобласці пацярпелі 5 чалавек, трое з іх – рыбакі. А ў Кобрынскім раёне днямі здарылася трагедыя з 10-гадовым хлопчыкам: ён праваліўся пад лёд на вачах рыбакоў, выратаваць яго не змаглі.
Каб папярэдзіць такія трагедыі, бацькам неабходна ўзмацніць кантроль за дзецьмі, расказваць ім пра неабходнасць строга захоўваць меры перасцярогі каля вадаёмаў. Ні ў якім разе нельга пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду дарослых ні на хвіліну.
Рыбакі таксама павінны памятаць пра асцярожнасць: на лёд выходзіць толькі тады, калі ён таўшчэйшы за 10 сантыметраў, мець пры сабе выратавальную камізэльку, вяроўку даўжынёй 20-25 метраў, не збірацца вялікімі групамі і не прабіваць многа лунак на блізкай адлегласці. А ў стане алкагольнага ап’янення да вады і на лёд лепш зусім не выходзіць.
Марыя ЦІТКО,
старшыня раённай
арганізацыі Асвод.