І будзе святло! 22 снежня ляхавіцкія энергетыкі адзначаюць прафесійнае свята
Цудоўны падарунак да свайго прафесійнага свята зрабілі жыхарам Жарабковічаў энергетыкі. Ляхавіцкі раён электрычных сетак сумесна з Ляхавіцкім майстарскім участкам БМУ № 1 ААТ “Белсельэлектрасеткабуд” літаральна за месяц на аграгарадскіх вуліцах Мінскай, Кастрычніцкай, Спакойнай правялі рэканструкцыю паветраных і кабельных ліній электраперадач з заменай звычайных правадоў на ізаляваныя. Улічваючы, што за апошнія гады колькасць электрапрыбораў, бытавой тэхнікі і, адпаведна, энергаспажыванне значна павялічыліся, – такая абноўка вельмі дарэчы. Цяпер і надзейнасць электразабеспячэння гарантавана, ды і эстэтыка на ўзроўні: замест дзвюх грувасткіх пабудоў трансфарматарнай падстанцыі, адна з якіх займала частку школьнай тэрыторыі, “вырасла” адна кампактная, але функцыянальная, начыненая сучасным абсталяваннем. Да гэтай ТП падключаны і дзіцячы сад, і школа, і магазін, і іншыя будынкі. Дэмантаж, падключэнне і перападключэнне абсталявання, падрыхтоўку трасы праводзілі дзве брыгады Ляхавіцкага РЭС пад кіраўніцтвам вопытных майстроў Аляксандра Бузука і Валерыя Калацкага. Так што вяскоўцы асаблівых нязручнасцей і не адчулі. Затое змяненні відавочныя. На зусім не асветленай да гэтага вуліцы Мінскай праклалі асобныя лініі, і яна зазіхацела. Мясцовны падарунак да свайго прафесійнага свята зрабілі жыхарам Жарабковічаў энергетыкі. Ляхавіцкі раён электрычных сетак сумесна з Ляхавіцкім майстарскім участкам БМУ № 1 ААТ “Белсельэлектрасеткабуд” літаральна за месяц на аграгарадскіх вуліцах Мінскай, Кастрычніцкай, Спакойнай правялі рэканструкцыю паветраных і кабельных ліній электраперадач з заменай звычайных правадоў на ізаляваныя. Улічваючы, што за апошнія гады колькасць электрапрыбораў, бытавой тэхнікі і, адпаведна, энергаспажыванне значна павялічыліся, – такая абноўка вельмі дарэчы. Цяпер і надзейнасць электразабеспячэння гарантавана, ды і эстэтыка на ўзроўні: замест дзвюх грувасткіх пабудоў трансфарматарнай падстанцыі, адна з якіх займала частку школьнай тэрыторыі, “вырасла” адна кампактная, але функцыянальная, начыненая сучасным абсталяваннем. Да гэтай ТП падключаны і дзіцячы сад, і школа, і магазін, і іншыя будынкі. Дэмантаж, падключэнне і перападключэнне абсталявання, падрыхтоўку трасы праводзілі дзве брыгады Ляхавіцкага РЭС пад кіраўніцтвам вопытных майстроў Аляксандра Бузука і Валерыя Калацкага. Так што вяскоўцы асаблівых нязручнасцей і не адчулі. Затое змяненні відавочныя. На зусім не асветленай да гэтага вуліцы Мінскай праклалі асобныя лініі, і яна зазіхацела. Мясцовая жыхарка Наталля Арсенцьеўна адзначае, што вечарам на цэнтральнай вуліцы Жарабковічаў стала бачна, як днём. Гэтыя абноўкі каштавалі дзяржаве 1,4 мільярда рублёў і зроблены былі ў межах дзяржаўнай праграмы развіцця сельскіх населеных пунктаў. Эфектыўнасць і эканомія ад новага абсталявання, па падліках энергетыкаў, складзе 25,5 тысячы кВт-гадзін у год ці 7,6 тоны ўмоўнага паліва.
– Падобная мадэрнізацыя ў наступным годзе чакае Свяціцу, вуліцы 60 гадоў Кастрычніка, Каліноўскага да вуліцы Чэхава і некаторыя іншыя ў райцэнтры, – дзеліцца планамі начальнік Ляхавіцкага РЭС Віктар Станкевіч. – Рэканструкцыя сетак у райцэнтры будзе весціся за кошт сродкаў РУП “Брэстэнерга”.
22 снежня беларускія энергетыкі, у тым ліку калектыў Ляхавіцкага раёна электрасетак, адзначаць прафесійнае свята. Далучаемся да віншаванняў!
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.