Прыгожае Каціна самба

Як расказаў трэнер-выкладчык дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Рашыд Байрашэўскі, з 4 па 7 снежня ў горадзе Лімасол (Кіпр) праводзіўся чэмпіянат свету па самба сярод кадэтаў, у якім прынялі ўдзел юныя спартсмены з 19 краін свету.

За зборную нашай краіны выступала ў тым ліку выхаванка Ляхавіцкай ДЮСШ Кацярына Мацулевіч (на здымку). Яе выступленне было надзвычай паспяховым: Каця заняла другое месца ў вагавай катэгорыі 41 кілаграм.

Наогул, юныя самбісткі з Беларусі заваявалі трэцяе месца ў агульнакамандным заліку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *