Прыходзь з дабром, 2015-ы!

Дарагія землякі!

Зусім хутка мы перагорнем яшчэ адну старонку нашай гісторыі і ўвойдзем у новы 2015 год.  Калі азірнуцца на 2014-ы, можна з упэўненасцю сказаць: ён пражыты дастойна, таму што працаздольнасць, мэтанакіраванасць, ініцыятыўнасць і любоў да сваёй радзімы дапамагаюць нам разам вырашаць самыя складаныя пытанні, шукаць і знаходзіць шляхі вырашэння праблем, дабівацца пэўных вынікаў.

У гэтыя святочныя дні на зямлі пануе асаблівая атмасфера радасці і шчасця. Няхай светлыя пачуцці жывуць у вашых сэрцах, саграюць родных і блізкіх, ствараюць утульнасць у кожным доме, даюць сілы працаваць і дабівацца поспехаў.

Шчыра жадаем вам, каб 2015 год прынёс сямейнае цяпло, здароўе і ўдачу, каб стаў ён годам стваральнай працы і чаканых вынікаў.  Шчаслівага Новага года!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                                                        РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *