Раз, два, тры – ёлачка, гары! Казачнае дзейства разгарнулася ля навагодняй ёлкі ў Крывошынскім дзіцячым садку /фота/

Казачнае дзейства разгарнулася ля навагодняй ёлкі ў Крывошынскім дзіцячым садку. Весяліліся ад душы!

Ні адно дзіця не засталося пад Новы год без падарунка. Акрамя таго, што для кожнага знайшоўся пакет з пачастункамі ў чароўным мяшку Дзеда Мароза, паклапаціўся пра малышоў і райвыканкам: багаты набор цацак, развіваючых гульняў — якраз тое, што было патрэбна садку і прый-шлося па душы хлопчыкам і дзяўчынкам.

Навагоднія падарункі атрымалі ўсе дзіцячыя да-школьныя ўстановы раёна. Святочныя ранішнікі і балі-маскарады прайшлі ў школах.

Аліна ЛАПІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *