Крыніца веры і надзеі
ПАВАЖАНЫЯ СВЯШЧЭННАСЛУЖЫЦЕЛІ, ВЕРУЮЧЫЯ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ І ІНШЫХ ХРЫСЦІЯНСКІХ КАНФЕСІЙ, ЯКІЯ АДЗНАЧАЮЦЬ НАРАДЖЭННЕ ХРЫСТОВА 7 СТУДЗЕНЯ!
Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні са святам Нараджэння Хрыстова.
Ва ўсе часы гэта свята лічылася крыніцай веры і чысціні, шчырасці і дабрачыннасці. Нараджэнне Хрыстова дазваляе глыбей асэнсаваць каштоўнасці быцця, адчуць радасць і сэнс жыцця чалавека, усяляе ў сэрцы веруючых надзею на здзяйсненне самых запаветных жаданняў.
Гэты цудоўны час натхняе на добрыя справы, на чуласць і ўвагу да ўсіх, хто мае патрэбу ў дапамозе і клопаце.
Няхай чароўная атмасфера гэтага свята заўсёды пануе ў вашых сэрцах, дапамагае захоўваць самыя галоўныя каштоўнасці – душэўны спакой і добрае самаадчуванне дзяцей і блізкіх, узаемаразуменне, сяброўства і вернасць, уменне дараваць і цаніць жыццё.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, аптымізму, шчасця і дабрабыту.
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ. РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.