У каго ярчэй зіхаціць? У Ляхавіцкім раёне падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне /фота/

Святочная ілюмінацыя ад Ляхавіцкага малочнага завода

Ярка, арыгінальна, з густам – менавіта так прадпрыемствам, установам і арганізацыям неабходна было ўпрыгожыць свае будынкі, каб прыняць удзел у традыцыйным аглядзе-конкурсе на лепшае навагодняе афармленне. Днямі камісія падвяла яго вынікі.

Падчас калядных святкаванняў, што праходзілі на плошчы Леніна увечары 7 студзеня, старшыня райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч уручыў гран-пры конкурсу тым, хто ўжо не першы год становіцца яго безумоўным лідарам, – СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” і гасцініцы “Эдэльвейс” КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ”.

Наогул жа, лепшыя навагоднія “дызайнеры” вызначаліся ў трох намінацыях: сярод арганізацый сацыяльнай сферы, вытворчых прадпрыемстваў, а таксама прадпрыемстваў і арганізацый гандлю і паслуг. Так, у першай групе пераможцамі і прызёрамі прызнаны гімназія, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, цэнтральная раённая бальніца. Сярод вытворчых прадпрыемстваў, па меркаванні камісіі, лепшае навагодняе афармленне ў ПМК-13 і прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Ляхавіцкае райпо і цэх газазабеспячэння МВУ “Баранавічыміжрайгаз” падзялілі месцы пераможцаў сярод арганізацый гандлю і паслуг.

Але нават больш важкай стала ацэнка святочнага дызайну гараджанамі і гасцямі горада. Каля некаторых будынкаў, асабліва ўвечары, прахожыя спецыяльна затрымліваліся, каб палюбавацца навагодняй ілюмінацыяй і добраўпарадкаваннем. Дарэчы, яшчэ ёсць час ацаніць святочнае ўпрыгожванне на ўласныя вочы.

Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

ПМК-13 стала пераможцам конкурсу ў сваёй намінацыі

Ілюмінацыя ад Ляхавіцкага ПМС

Зіхаціць гімназія

Прыгожа і з густам аформлены да святаў мебельны магазін у Ляхавічах

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *