Дарагія землякі! У статусе юбіляра – Ляхавіцкі раён
Сардэчна віншуем вас са слаўным юбілеем – 75-годдзем Ляхавіцкага раёна! Гэта святочная дата аб’ядноўвае ўсіх ляхавічан, незалежна ад узросту, прафесіі і веравызнання, таму што гісторыю раёна пішуць яго жыхары – працалюбівыя, энергічныя, адукаваныя і таленавітыя людзі.
Напярэдадні юбілейнай падзеі мы яшчэ раз з удзячнасцю ўспамінаем тыя пакаленні, якія стаялі ля вытокаў заснавання раёна. Схіляем галовы перад землякамі, якія гераічна змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, адстаялі мір, свабоду і незалежнасць Айчыны. Ганарымся працоўнымі подзвігамі ляхавічан, чый важкі ўклад унесены не толькі ў летапіс раёна, але і ў гісторыю вобласці і ўсёй краіны.
Сённяшні дзень ляхавіцкай зямлі поўніцца новымі падзеямі. Гісторыя працягваецца, і хочацца пажадаць, каб у нашага раёна наперадзе было шмат добрых юбілеяў. А гэта магчыма толькі пры ўмове, калі кожны з нас – жыхароў Ляхавіччыны – будзе адчуваць асабістую адказнасць за лёс сваёй малой радзімы. Тады, дзякуючы сумесным намаганням, наш раён будзе развівацца і квітнець.
У юбілейны дзень жадаем роднаму краю стабільнасці і працвітання, а ўсім вам, шаноўныя землякі, моцнага здароўя, больш яскравых сонечных дзён, добрых і радасных падзей, шчасця, дабрабыту і, канешне, новых працоўных поспехаў.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.