Ідэальна, калі натуральна

Лацінскае “натуральны” ў дакладным родным нам перакладзе гучыць як прыродны. Дапускаюцца і варыянты: не штучны, сапраўдны. Сапраўднасць і якаснасць “кошыка” прадукцыі СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” сумнення не выклікаюць. Спажывецкі аўтарытэт, што даўно, з зайздросным пастаянствам і ў шырокай геаграфіі суправаджае ляхавіцкую марку, з’яўляецца яскравым таму пацвярджэннем. Аб’ектыўна, заслужана і вельмі няпроста стварыць імідж і ў падобным статусе ўмацавацца, аднак, не спыніцца. Гучыць некалькі нелагічна, аднак, каб утрымацца на дасягнутым, патрэбна рухацца наперад. Іменна так неабходна пазіцыяніраваць параўнальна нядаўні факт, што тычыцца Ляха-віцкага малочнага завода ўвогуле і некаторых відаў яго прадукцыі непасрэдна. Зрэшты, адказныя ў выбары прадуктаў харчавання, уважлівыя (а такіх – несумненная большасць) пакупнікі-спажыўцы ўжо звярнулі ўвагу і, верагодна, здагадаліся пра што гаворка: прадпрыемства атрымала сертыфікат на права маркіроўкі сваёй прадукцыі знакам “Натуральны прадукт”. Сертыфікат дзейнічае ўжо больш за 3 месяцы, а тэрмін яго сапраўднасці абмяжоўваецца 3 гадамі. Далей – тая ж працэдура, але ўсё па-новаму.
Як паведаміла загадчыца вытворчай лабараторыі прадпрыемства Алена Саладуха, на выкананне неабходных у такім выпадку непасрэдных атэстацыйна-падрыхтоўчых мерапрыемстваў спатрэбілася каля 3 напружаных месяцаў. У выніку чаго 4 віды прадукцыі – малако, кефір, смятана і масла сметанковае сялянскае – атрымалі права маркіравацца знакам “Натуральны прадукт”: у цэнтры зялёнай акружнасці – такога ж колеру круг з надпісам “БІО”, паміж імі – адпаведна-канкрэтны надпіс. Знак лёгка “чытаецца” на ўпакоўцы. Дарэчы, упакоўка ў падобных выпадках павінна адпавядаць сваім, але такім жа жорсткім патрабаванням, як і сам прадукт. Апошні, каб прэтэндаваць на “натуральнасць”, абавязаны быць выраблены з натуральнай сыравіны жывёльнага, расліннага, мінеральнага (соль, вада і іншае) паходжання без выкарыстання метадаў геннай інжынерыі і штучных харчовых дабавак, не павінен утрымліваць гарманальных прэпаратаў і генна-мадыфікаваных утварэнняў, а канцэнтрацыя таксічных элементаў, радыёнуклідаў, пестыцыдаў, мікатаксінаў і іншых з гэтага раду злучэнняў павінна быць ніжэйшай за ўстаноўленую Міністэрствам аховы здароўя для канкрэтнага віду прадукту. Ёсць патрабаванні, свой жорсткі стандарт і ў плане мікрабіялагічных характарыстык, гігіенічных і некаторых іншых нарматываў. А яшчэ прадпрыемства-вытворца абавязана мець і ашчадна карыстацца сертыфікаванай сістэмай менеджменту якасці і бяспекі харчовых прадуктаў. У пераліку крытэрыяў, па якіх вы-значаецца ступень “натуральнасці” вырабу, апошні праходзіць падкрэсленым радком.
Факт знакавы, канешне ж, і сведчыць аб афіцыйна-дакументальным прызнанні натуральнай якасці прадукцыі СААТ “Ляхавіцкі малочны завод”. Таго, што спажывецкім рынкам засвоена даўно і цвёрда.
Ва ўсім свеце, прынамсі, дзе ёсць магчымасць выбару, на натурпрадукт расце попыт насельніцтва і павышаная цікавасць прадпрыемстваў-вытворцаў да яго, што ніколькі не дзіўна і абумоўлена шэрагам “здаровых” фактараў. А здаровае харчаванне і з’яўляецца адным з іх. Якія яшчэ аргументы па-трабуюцца, каб засяродзіць большую ўвагу на прадукты, маркіраваныя экалагічным знакам? Ён – у ролі інфармацыйнага мосціка паміж вытворцам і спажыўцом тавару, паведамляе аб якасці і экалагічнай бяспецы апошняга. Атрымаць яго можа толькі той з замежных ці айчынных вытворцаў, хто прайшоў жорсткую экспертызу, даказаў экабяспеку і высокую якасць сваёй прадукцыі. Ён дарагога варты, аднак, у ляхавіцкім выпадку на цане названы факт ніяк не адбіўся.
Іван КАВАЛЕНКА.

One thought on “Ідэальна, калі натуральна

  • 21/09/2010 в 20:09
    Permalink

    одно что радует так это отличного качества и очень вкусная продукция ляховичских молочников!! молодцы!!!!!!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *