Палітыка ўвагі
Напрыканцы мінулага тыдня ў рамках трэцяга этапа маніторынгу работы органаў мясцовай улады з насельніцтвам у Ляхавічах асабісты прыём грамадзян правёў кіраўнік міжведамаснай групы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Вадзім Іпатаў.
На прыём, што праходзіў без папярэдняга запісу, звярнуліся 32 чалавекі, якія ўзнялі 37 пытанняў. Найбольшая іх колькасць (9) датычыла кампетэнцыі камунальнай службы, яшчэ 8 адносяцца да катэгорыі жыллёвых. У 5 выпадках размова ішла пра захаванне законнасці і правапарадку. Тройчы нашы землякі ўздымалі пытанні, што датычаць экалагічнай сітуацыі, і столькі ж – пытанні сацыяльнага і пенсіённага забеспячэння. Акрамя таго, на сустрэчу з кіраўніком міжведамаснай групы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ляхавічане прыходзілі з сельскагаспадарчымі праблемамі, пытаннямі ў сферы аховы здароўя, транспартнага забеспячэння і рамонту дарог, просьбай аб аказанні матэрыяльнай дапамогі і г.д.
Улічваючы, што не ўсе жадаючыя жыхары горада і раёна мелі магчымасць асабіста прыехаць на прыём, у гэты ж дзень на працягу 6 гадзін была арганізавана работа тэлефона “гарачай лініі”. Пра свае праблемы і прапановы можна было расказаць галоўнаму саветніку Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Анатолію Гесю. З 14 тэлефанаванняў, што паступілі на “гарачую лінію”, 3 датычылі водазабеспячэння і якасці вады, 2 – капітальнага рамонту жылых дамоў. У пераліку надзённых для ляхавічан пытанняў, узнятых на “гарачай лініі”, апынуліся атрыманне субсідыі, вы-плата кампенсацыі па грашовых укладах, пераразлік аплаты за кватэру. Уздымалася пытанне экалагічнай сітуацыі ў раёне. Акрамя таго, грама-дзяне прасілі паспрыяць у вырашэнні сітуацыі з падтапленнем дома талымі водамі, забаронай праезду грузавых аўтамабіляў па вуліцы Інтэрнацыянальнай, назначэннем сацыяльнага работніка. У адным з тэлефанаванняў прагучала падзяка кіраўніцтву райвыканкама за ўвагу да праблем насельніцтва.
Падчас маніторынгу члены рабочай групы праверылі стан работы са зваротамі грама-дзян у райвыканкаме, у тым ліку ў аддзеле архітэктуры і будаўніцтва, Конькаўскім, Навасёлкаўскім, Падлескім і Ганчароўскім сельвыканкамах, райаддзелах па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў, пракуратуры раёна.
Уладзімір ДАРАШЭНКА, кіраўнік справамі райвыканкама.