Гонар. Доблесць. Слава. Паважаныя ваеннаслужачыя і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, Узброеных Сіл! Дарагія землякі!
Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
23 лютага – свята воінскага гонару, доблесці, мужнасці і славы. Яно напоўнена глыбокім сэнсам. Свяшчэнны абавязак – берагчы родную зямлю, абараняць яе інтарэсы, стаяць на варце міру – сёння працягваюць нашчадкі гераічных пакаленняў.
Выказваем словы найвялікшай удзячнасці і прызнання ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, Узброеных Сіл, радавым і афіцэрам запасу і, канешне, усім тым, хто нават у святочны дзень сумленна выконвае свой воінскі абавязак, умацоўвае абараназдольнасць краіны.
Жадаем вам міру і дабрабыту, вялікіх поспехаў у воінскай службе і рабоце, шчасця, здароўя, невычарпальнай энергіі і аптымізму.
Няхай гэта свята адважных і мужных людзей заўсёды будзе мірным і радасным!
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ. РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.