Падаткі і парадкі. На чарговай апаратнай нарадзе ў старшыні Ляхавіцкага райвыканкама разглядаўся шэраг актуальных пытанняў

На чарговай апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама разглядаўся шэраг актуальных пытанняў, сярод якіх работа з суб’ектамі гаспадарання, што аказваюць паслугі па тэхнічным абслугоўванні і рамонце транспартных сродкаў і ажыццяўляюць гандаль аўтамабілямі і запаснымі часткамі на тэрыторыі раёна.

У мінулым годзе такую дзейнасць, па інфармацыі начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Ляхавіцкім раёне Анатолія Жабіка, ажыццяўлялі 7 арганізацый і 9 індывідуальных прадпрымальнікаў. Ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў паступіла ў бюджэт падаткаў на суму каля 2 мільярдаў рублёў, што складае 1,3 працэнта аб’ёму кансалідаванага бюджэту раёна.

З пачатку года на тэрыторыі раёна выяўлены 3 факты ажыццяўлення незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці данага віду.

На пасяджэнні разгледжана пытанне аб паступленні ў бюджэт падаткаў ад арганізацый раёна за мінулы год. Па стане на 1 студзеня 2014 года на Ляхавіччыне было зарэгістравана ў якасці падаткаплацельшчыкаў 113 арганізацый дзяржаўнага сектара, 269 недзяржаўных арганізацый і 346 ІП, ад якіх у раённы бюджэт паступіла больш за 147 мільярдаў рублёў падаткаў і плацяжоў, што на 46 мільярдаў больш, чым у 2013 годзе.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *