Служу Айчыне! У Ляхавічах прайшлі ўрачыстасці ў гонар Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь/фота/
На ўрачыстасцях у гонар Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі ў Ляхавічах, страявых прыёмаў прадугледжана не было. Было іншае, што можна трактаваць як асаблівае прывітанне ўсім, хто Радзіме служыў, служыць і служыць будзе.
Пасля ўскладання кветак да помніка на плошчы Перамогі ўрачыстасці перамясціліся ў гарадскі Дом культуры. З віншаваннямі да ветэранаў вайны, тых, хто ў страі, і воінаў запасу звярнуліся старшыня райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч і старшыня райсавета дэпутатаў Яўгеній Юрлевіч, ваенкам Аляксей Навіцкі.
Гучным, зладжаным салютам у гонар абаронцаў прагучаў канцэрт “Служыць Айчыне!”.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.