У «яблычак». У Ляхавічах прайшло першынство па стральбе
Першынство Ляхавіцкай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі прысвячалася Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Каманды васьмі школ горада і раёна, кожная з якіх складалася з двух юнакоў і дзяўчыны, спаборнічалі ў ціры ДЮСШ.
Перамогу святкавала каманда Крывошынскай СШ.
Сярод дзяўчат лідзіравала гімназістка Ганна Пранчак. На другім месцы Дар’я Буйкевіч з СШ №1, на трэцім – Вікторыя Карчэўская з Навасёлкаўскай СШ. Арцём Сялецкі з Начаўскай СШ, Юрый Вялько з Крывошынскай СШ, Уладзіслаў Дайняк з гімназіі – самыя трапныя сярод юнакоў. Усе пераможцы першынства ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі ДТСААФ.
Зборная каманда лепшых стралкоў будзе абараняць гонар раёна ў Брэсце.
Падчас спаборніцтва праходзіла акцыя БРСМ “Я супраць спайсу”. Свае адносіны да праблемы школьнікі перадалі на смайліках, што прымацоўвалі на плакат.
Уладзімір ЖУКОЎСКІ,
старшыня РАС ДТСААФ.