Весёлая начальная школа. В гимназии прошла неделя начальной школы

Тыдзень пад такой назвай праводзіўся ў гімназіі. Кожны яго дзень прыносіў рабятам цікавыя адкрыцці. У панядзелак вучні спрабавалі свае сілы ў выпуску газеты “Вясёлая пачатковая школа”, правяралі веды ў алімпіядзе “Бяспека жыццядзейнасці”, глядзелі канцэртную праграму, падрыхтаваную калектывам школы мастацтваў.

У дзень, прысвечаны навуцы, пачаткоўцы спаборнічалі ў літаратурным феерверку, матэматычным КВЗ, інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”.

Акцыя “Лепшы сшытак” выявіла ўладальнікаў самых акуратных сшыткаў.

“Я жыву ў самым лепшым на свеце горадзе. Ён прыгожы, ён родны. У маім горадзе самае блакітнае неба, самая зялёная трава, самае яркае сонейка!”. У сераду хлопчыкі і дзяўчынкі пісалі прызнанні родным Ляхавічам.

У калектыўнай творчай справе “Азбука Ляхавічаў” сумесна з выхавальнікамі ГПД школьнікі выпусцілі ілюстраваную газету, у якой расказалі пра славутых людзей і адметныя мясціны краю. Экскурс у “Гісторыю назвы маёй вёскі” расказаў выхаванцам групы падоўжанага дня шмат цікавага пра малыя кропкі на карце раёна.

Станоўчыя эмоцыі і зарад бадзёрасці прынёс рабятам спартыўна-аздараўленчы дзень.

Завяршылася “Вясёлая пачатковая школа” днём нечаканасцяў і ўзнагарод, наведваннем выставы ”Фота тыдня”.

Алена ЧАРНЯК,

кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў гімназіі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *