Ляхавічы: маршруты перайшлі на зручны рэжым
Зручнасць транспартных зносін – рэч, бясспрэчна, надзвычай важная. Звароты па падобных пытаннях на розных “прамых лініях”, асабістых прыёмах не рэдкасць. Паступалі яны і ў райвыканкам і райсавет дэпутатаў. Па прапанове раённай улады ААТ “АП г. Баранавічы” з 11 сакавіка часова прадоўжыў экспрэсны прыгарадны маршрут Ляхавічы-Русінавічы (па панядзелках, серадах і пятніцах) да аграгарадка Тальмінавічы са змяненнем часу адпраўлення ад аўтастанцыі “Ляхавічы” з 11.30 на 11.10.
Акрамя таго, з 14 сакавіка мяняецца час адпраўлення аўтобуса па маршруце Баранавічы-Ляхавічы-Свяціца-Навасёлкі. Час адпраўлення ад аўтавакзала “Баранавічы” замест 16.05 зменены на 17.05, ад аўтавакзала “Ляхавічы” – з 16.50 на 17.50.