Сама пяшчота і зачараванне. Дарагія жанчыны!
Сярод святочных датаў ёсць асабліва любімыя, якія нясуць пяшчоту і зачараванне. Менавіта такім з’яўляецца Дзень жанчын – свята тых, хто сваёй шчырасцю і абаяльнасцю ўпрыгожвае жыццё, напаўняе любоўю сэрцы родных і блізкіх.
Якое ж вялікае і святое жаночае прызначэнне! Вы дорыце новае жыццё, гадуеце дзяцей, ствараеце сямейную ўтульнасць. Вашы прыродная мудрасць, тактоўнасць, вытрымка і цярпенне нясуць заспакаенне і надзею, а ваша настойлівасць гарантуе поспех вам і вашым блізкім у справах службовых, грамадскіх і асабістых.
Дзякуй вам за ласку, увагу і клопат. Асаблівую прызнанасць мы выказваем жанчынам-ветэранам, удзельніцам вайны і працаўніцам тылу, усім прадстаўніцам старэйшага пакалення, якія аддалі шмат сіл развіццю і працвітанню нашай Ляхавіччыны.
Мілыя жанчыны! У гэты святочны дзень шчыра жадаем вам сонечнага настрою, моцнага здароўя, сямейнага шчасця і спаўнення самых запаветных жаданняў.
Няхай кожнае імгненне вашага жыцця асвятляецца любоўю і радасцю.
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ. РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.