Эфект і задачы. На калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці падведзены вынікі работы за мінулы год і акрэслены задачы на 2015-ы
На калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці падведзены вынікі работы за мінулы год і акрэслены задачы на 2015-ы.
У сваім выступленні старшыня КДК Брэсцкай вобласці Дзмітрый Баско адзначыў, што агульны эканамічны эфект дзейнасці камітэта за 2014 год склаў больш за 409 мільярдаў рублёў. У бюджэт паступіла
65 мільярдаў – амаль у 2 разы больш у параўнанні з папярэднім годам. Сэканомлена, папярэджана выплат дзяржаўных сродкаў на суму амаль 200 мільёнаў рублёў.
У цэнтры ўвагі КДК знаходзіліся важныя для эканомікі краіны сферы і галіны, дзе выкарыстоўваюцца значныя бюджэтныя сродкі. Сярод асноўных мэт – выяўленне і ўхіленне прычын і ўмоў неэфектыўнай работы прадпрыемстваў і арганізацый, выпрацоўка прапаноў, што забяспечваюць давядзенне пачатых спраў да лагічнага завяршэння. Асаблівую ўвагу КДК надае аналізу эфектыўнасці дзяржаўных праграм і інвестыцыйных праектаў, арыентаваных на мадэрнізацыю і інавацыйнае развіццё эканомікі, якія рэалізуюцца з прыцягненнем бюджэтных сродкаў.
Падкрэслена, што пры ажыццяўленні кантрольнай дзейнасці ў 2014 годзе шырока прымяняліся меры прафілактычнага і папера-джальнага характару, у тым ліку маніторынгі, па выніках якіх накіроўваліся рэкамендацыі па ўхіленні выяўленых недахопаў і іх далейшым недапушчэнні.
Прадстаўнікі КДК пастаянна працуюць з насельніцтвам, пры гэтым выкарыстоўваюцца розныя формы работы. У камітэт паступаюць пісьмовыя і электронныя звароты, людзі прыходзяць на асабісты і выязныя прыёмы, звяртаюцца на «прамыя» і «гарачыя» тэлефонныя лініі. Летась кіраўніцтва КДК правяло 41 «прамую лінію». Па зваротах праве-дзена 37 праверак, па выніках якіх да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 46 службовых і 7 юрыдычных асоб, 78 работнікаў – да дысцыплінарнай адказнасці, узбуджана 4 крымінальныя справы.
Сёлета КДК арганізуе праверкі, у тым ліку, выканання задання па нарошчванні аб’ёмаў экспарту, захавання зямельнага і прыродаахоўнага заканадаўства, выканання рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў, эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўнай маёмасці, забеспячэння якасці і бяспекі харчавання дзяцей у да-школьных установах і г. д.
На пасяджэнні калегіі лепшым супрацоўнікам КДК былі ўручаны ўзнагароды.
КДК Брэсцкай вобласці.