Галоўны закон краіны. Паважаныя землякі!
15 сакавіка 1994 года адбылася значная падзея ў гісторыі Беларусі. У гэты дзень быў прыняты Асноўны Закон нашай краіны — Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.
Яна адлюстроўвае ўвесь вопыт і дасягненні краіны, набытыя за многія дзесяцігоддзі гісторыі, вызначае стратэгію далейшага развіцця нашай дзяржавы. У Канстытуцыі вызначаны прынцыпы дзяржаўнасці, вышэйшай каштоўнасцю якіх аб’яўлены грамадзянін, яго інтарэсы і правы.
Наш абавязак — захоўваць канстытуцыйныя нормы, прадукцыйна працаваць, уносіць свой дастойны ўклад у рост эканомікі роднай зямлі. Сумеснымі намаганнямі мы вырашаем гэтыя задачы, а гарантам руху наперад, дынамічнага і ўстойлівага развіцця нашага рэгіёна і краіны з’яўляецца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.
Са святам вас, дарагія землякі, з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь! Жадаем вам добрага здароўя, дабрабыту, міру і новых дасягненняў на карысць нашай Айчыны.
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ. РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.