На адзін кручок. З 20 сакавіка па 18 мая на ўсіх рэках, азёрах Брэстчыны забаронена лоўля рыбы за выключэннем аматарскага рыбалоўства
З 20 сакавіка па 18 мая на ўсіх рэках, азёрах Брэстчыны забаронена лоўля рыбы за выключэннем аматарскага рыбалоўства.
Такім чынам, рыбакі, якія аддаюць перавагу адной вудачцы з адным кручком ці аднаму спінінгу са штучнай прыманкай, з адным адзінарным, двайным ці трайным кручком, могуць спакойна займацца сваім хобі. Праўда, рыбачыць дазваляецца толькі ў светлы час сутак з берага, штучных збудаванняў, акрамя чыгуначных ці іншых мастоў, помпавых станцый, плацін, гідратэхнічных збудаванняў, адносна якіх устаноўлены абмежаванні і забароны на гаспадарчую ці іншую дзейнасць.
Клапаціцца пра жывёльны і раслінны свет можна не толькі захоўваючы правілы вядзення рыбалоўнай і паляўнічай гаспадаркі, але і паведамляючы пра факты браканьерства. Калі вы сталі сведкай браканьерства ці ведаеце пра такія факты, тэлефануйце па нумары прыродаахоўнай службы 8-01646-2-22-42.
Руслан ХІЛЬКО,
дзяржінспектар Ганцавіцкай міжраённай інспекцыі аховы расліннага і жывёльнага свету.