Пасля зімовага зацішша поле ажыло. Дзесьці пяшчотна зазелянела рунь, а дзесьці настойліва гудуць трактары – ідзе падкормка азімых, шматгадовых траў, сенажацяў і пашы, пачалася сяўба ранніх яравых культур.
Да сяўбы прыступілі аграрыі ўсіх абласцей Беларусі. Усяго ў гэтым годзе раннімі яравымі ў краіне плануецца засеяць мільён гектараў.
Зараз у хлебаробаў гарачы час. Ад таго, як яны спрацуюць сёння, у многім залежыць жнівеньская шчодрасць хлебнай нівы.