Дзяжурная па чысціні

Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў накіравалі віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі – калектыву і ветэранам КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ».

Магчыма, прафесія ляхавічанкі Вольгі Шадура (на здымку) і не самая прыкметная, але надзвычай важная. Вольга Іванаўна – рабочая па комплекснай уборцы і ўтрыманні домаўладанняў участка “Жылфонд” КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ”, абслугоўвае мікрараён вуліцы Будаўнікоў у райцэнтры. Дзякуючы штодзённай руплівай працы яе і яе калег, наш горад прыемна ўражвае чысцінёй і парадкам.

22 сакавіка  ў Вольгі Шадура і ўсяго калектыву камунгаса – прафесійнае свята.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *