А вы пасадзілі дрэва? Тыдзень лесу пачнецца 28 сакавіка

Дрэва – сімвал жыцця. Жыцця мірнага і незалежнага, якое сем дзясяткаў гадоў назад падарылі нам воіны-вызваліцелі. У іх гонар па ўсёй краіне гэтымі днямі ўдзячныя нашчадкі будуць высаджваць дрэвы. Традыцыйная акцыя “Тыдзень лесу”, ініцыяваная Міністэрствам лясной гаспадаркі Беларусі, пройдзе ў краіне з 28 сакавіка па 4 красавіка. Сёлета яна прысвячаецца 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Падчас мінулагодняй акцыі, як паведаміла намеснік дырэктара лясгаса Наталля Адаменка, з дапамогай сяброў лесу агульная плошча пасаджаных лясных культур у раёне перавысіла 17 гектараў, больш за 65 тысяч дрэўцаў папоўнілі зялёную карту раёна, былі добраўпарадкаваны 3 месцы адпачынку, прыбрана смецце ў лясных масівах, наведзены парадак на тэрыторыях лясніцтваў.

Каб прыняць удзел у акцыі сёлета, трэба звярнуцца ў лясгас ці лясніцтвы. Дарэчы, для барацьбы з аматарамі смеціць у лясах лясгас набыў камеры відэафіксацыі. Пра ўсталяванне відэаназірання будуць інфармаваць адпаведныя знакі “Вядзецца скрытая фотафіксацыя”. Датчык спрацоўвае на аб’екты, якія рухаюцца, фіксуе час і месца здымак пры любых умовах надвор’я і нават у поўнай цемры. Адметна, што ў “зоркага вока” не будзе пастаяннага месца “прапіскі”.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *