Выправіць тэрмінова
Пры праверцы СВК «Шлях новы» выяўлены парушэнні рэжымнага характару — захламленасць тэрыторыі фермаў, наяўнасць на электраправодцы гаручага пылу, няспраўнасць печы і на МТФ «Літва» маланкапрыёмнікаў і іншыя.
Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства аб пажарнай бяспецы прыцягнуты кіраўнік аб’екта, галоўны інжынер і аграном, а таксама загадчыкі фермаў «Літва», «Гарбачы».
У Крывошынскай бальніцы рэкамендавана правесці капітальны рамонт сістэмы пажарнай сігналізацыі ў сувязі з яе зносам і магчымым выхадам са строю. У карпусах аддзяленняў №№ 1, 2, 3 трэба вывесці сігнал паведамлення аб надзвычайнай сітуацыі і няспраўнасці пажарнай аўтаматыкі на пункт дыспетчарызацыі МНС.
За невыкананне прадпісанняў органаў дзяржпажнагляду на кіраўніка аб’екта складзены пратакол. Матэрыял накіраваны на разгляд у суд.
Кантрольныя праверкі будаўніцтва трох аднакватэрных дамоў у аграгарадку Жарабковічы і капітальнага рамонту з мадэрнізацыяй шматкватэрнага жылога дома па вул. Цэнтральнай у в. Задвор’е паказалі, што выяўленыя ў ходзе пазапланавых праверак парушэнні, ліквідаваны ў поўным аб’ёме. Кіраўнік ПМК-17 атрымаў даведку.
Ірына ТУКАЙ, спецыяліст РАНС.