Несалодкае «цукровае» жыццё
Для людзей з гэтым дыягназам цукар смерці падобны. Для такіх людзей здаровай альтэрнатывай цукру з’яўляюцца цукразамяняльнікі. Яны бываюць ненатуральныя і натуральныя. Апошнія ўтрымліваюцца ў многіх фруктах, агародніне і ягадах. Ненатуральныя часта называюць сласцілінамі. Сярод найбольш распаўсюджаных — сахарын, аспартам, разнастайныя прэпараты, на аснове ксіліту ці сарбіту.
Як расказала урач-эндакрынолаг Вольга Барташэвіч, на ўліку ў райбальніцы знаходзяцца 953 чалавекі, якім пастаўлены дыягназ “цукровы дыябет”. Гэта афіцыйная статыстыка. А колькі яшчэ землякоў, якія не здагадваюцца, што ў іх перыядычна павышаецца ўзровень глюкозы ў крыві?
“ЛВ” пацікавіўся, што з салодкага нецукровага асартыменту можна набыць у Ляхавічах. Спачатку – пра магазіны райпо. Цукеркі, пячэнне, шакалад на фруктозе ёсць амаль у кожнай гандлёвай кропцы, а вось цукразамяняльнікі не ўдалося знайсці ні ў адным гарадскім магазіне спажывецкага таварыства, хаця раней для іх знаходзілася месца на паліцах ці каля разліковых кас. Таксама былі спецыяльна адведзеныя для гэтага вітрыны з таварымі для дыябетыкаў. Дзеля справядлівасці, трэба заўважыць: цукразамяняльнікі ў райцэнтры ўсё ж набыць можна. Напрыклад, у “Верасе” або “Усходнім”, іншых магазінах прыватнай формы ўласнасці.
Галіна КАНЬКО.
Фота з сайта http://diabetystop.ru