Адзінства – трывалы фундамент развіцця. 2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
Дарагія землякі!
Сардэчна віншуем вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэта свята з’яўляецца яркім сведчаннем імкнення нашых народаў да аб’яднання намаганняў і магчымасцяў у мэтах устойлівага, сацыяльна-эканамічнага прагрэсу дзвюх краін.
Інтэграцыйныя працэсы паміж Беларуссю і Расіяй фарміруюцца на трывалым фундаменце духоўнага адзінства, агульнасці гістарычных і чалавечых лёсаў, узаемнай зацікаўленасці ў далейшым сумесным устойлівым развіцці. Зараз у межах Саюзнай дзяржавы паспяхова ўвасабляюцца ў жыццё дзясяткі сумесных вытворчых, навукова-тэхнічных, сацыяльных, абаронных і іншых праграм. Сумесная работа, усебаковая ўзаемная падтрымка брацкіх народаў прадвызначаюць упэўненасць у дастойнай будучыні.
У гэты святочны дзень шчыра жадаем усім жыхарам Ляхавіцкага раёна моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай увасабляюцца ў жыццё самыя смелыя планы, а ў вашых дамах заўсёды пануюць мір і згода!
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ. РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.