У Польшчу, за футболам. Новы вопыт атрымалі юныя ляхавічане на футбольных палях суседняй краіны

Новы вопыт атрымалі нашы юныя землякі на футбольных палях суседняй краіны. З 20 па 22 сакавіка каманда ДЮСШ Ляхавіцкага раёна прымала ўдзел у міжнародным турніры па футболе на прызы старасты Лэнчненскага павета Люблінскага ваяводства Рэспублікі Польшча.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 9 каманд. Нашу зборную ўзначальваў трэнер ДЮСШ Васілій Бут-Гусаім, у яе складзе выступалі выхаванцы 2004 года нараджэння.

Выдатныя ўмовы для футбола, дакладная арганізацыя спаборніцтваў прыемна ўразілі. Турнір праходзіў па кругавой сістэме, на працягу дня кожная з каманд правяла па 8 гульняў. Першы блін блінам і атрымаўся: каб замкнуць прызавую тройку, ляхавічанам не хапіла аднаго месца. Каманда была адзначана кубкам спаборніцтваў, ігракі атрымалі медалі.

Стараста павета і галоўны арганізатар турніру асабліва адзначыў майстэрства Анастасіі Пабягайла – адзінай дзяўчынкі ў складзе нашай каманды. Футбол у такім узросце падобныя “фінты” не толькі не забараняе – вітае.

Але не толькі спартыўнымі спабор-ніцтвамі запомніцца дзецям паездка. Арганізатары прапанавалі цікавую праграму знаходжання ў Лэнчненскім павеце. Была экскурсія ў Люблінскі музей, наведванне матча польскай экстралігі, у якім “Гурнік” з Лэнчна прымаў “Шленск” з горада Вроцлава: поўныя трыбуны, актыўная балельшчыцкая падтрымка сваёй каманды.

Але самае галоўнае – стасункі з польскімі равеснікамі. Некаторыя нават паспелі пасябраваць. Дамоў вярнуліся з сувенірамі і запрашэннем прыняць удзел у такіх жа спаборніцтвах на наступны год. У сваю чаргу і мы запрасілі каманду “Гурнік” у госці.

Генадзій НОВІК,

старшыня фізкультурна-

спартыўнага клуба “Колас”.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *