Мастацтва ў падтрымку спорту

Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі ў Брэсцкай вобласці з 1 верасня па 30 лістапада 2010 года праводзіць конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і запрашае да ўдзелу ў ім усіх жадаючых, у тым ліку майстроў народнай творчасці, якія займаюцца традыцыйнымі рамёствамі (салома- і лазапляценне, мастацкая апрацоўка дрэва, ганчарства, ткацтва і вышыўка і г.д.) ці сучаснымі відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (макрамэ, батык, бісерапляценне, фларыстыка, вырабы з камення і г.д.).
Галоўная ўмова конкурсу – усе работы, прадстаўленыя на яго, павінны адпавядаць спартыўнай тэматыцы. Аўтары накіроўваюць іх у Прадстаўніцтва НАК Беларусі ў Брэсцкай вобласці (224005, г.Брэст, вул Леванеўскага, 17) з паметкай “Конкурс”. Пры гэтым кожную работу неабходна суправадзіць этыкеткай-вопісам (7х3 см у правым ніжнім кутку), дзе разборліва ўказаць прозвішча, імя, месца жыхарства аўтара, назву работы, тэхніку выканання, намінацыю і памеры. Журы, акрамя таго, абавязкова спатрэбяцца звесткі пра ўзрост і поўныя адрасныя даныя аўтара, кантактны тэлефон.
Палажэнне аб конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва размешчана на сайце Прадстаўніцтва www.sportbrest.info.
Выбіраючы пераможцаў, журы будзе кіравацца наступнымі крытэрыямі: захаванне нацыянальных традыцый, найбольш поўнае раскрыццё тэмы конкурсу, мастацкі ўзровень вырабу, складанасць работы і арыгінальнасць ідэі. Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі прызамі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *