Па вясновым раскладзе. У ДП “Нача” Ляхавіцкага раёна працуюць якасна, хутка і адказна
У дзяржаўным прадпрыемстве “Нача” з 1654 гектараў пасяўных плошчаў пад яравы зерневы клін адведзена 520 гектараў. Яшчэ напрыканцы мінулага года ў майстэрнях гаспадаркі слесары і механізатары пад кіраўніцтвам галоўнага інжынера пачалі падрыхтоўку тэхнікі да веснавой пасяўной кампаніі. Шчыравалі сумленна, таму і падчас сяўбы механізатары Віктар Кунцэвіч і Канстанцін Шпак асаблівых праблем з пасяўнымі агрэгатамі не мелі: пачалі работы па графіку і завяршылі сяўбу ранніх збожжавых у азначаныя тэрміны. Спрацавалі якасна, хутка і адказна. Як лепшы з лепшых на сяўбе Віктар Кунцэвіч (на здымку) прама на полі разам з віншаваннямі і ўдзячнасцю за добрасумленную працу атрымаў ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Мікалая Вайцешыка падзячнае пісьмо і каштоўны падарунак. Веснавыя палявыя работы ў «Начы» працягваюцца.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.