Пасля сходу – дыскатэка
У мінулы чацвер члены БРСМ, якія вучацца ў аграрным каледжы, сабраліся на справаздачна-выбарны сход, каб выбраць новага сакратара маладзёжнай арганізацыі. Андрэй Жалабоўскі, які доўгі час узначальваў студэнцкую пярвічку, закончыў сёлета вучобу і ў якасці маладога спецыяліста паехаў працаваць у Драгічынскі раён. Як адзначаюць навучэнцы, маладзёжнае жыццё ў кале-джы пад кіраўніцтвам гэтага лідара было даволі насычаным. Вельмі важна і цяпер не памыліцца ў выбары важака.
Члены пярвічнай арганізацыі БРСМ прагаласавалі за Паўла Коваля.
А пасля справаздачна-выбарнага сходу для рабят была арганізавана дыскатэка. Гэта былі не проста танцы пад любімыя мелодыі, а тэматычнае мерапрыемства, пры-свечанае вывучэнню правіл дарожнага руху. Інспектар ДПС АДАІ Віталій Шклянік прывёў статыстыку парушэнняў ПДР маладымі вадзіцелямі.
Навучэнцы з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсе “Светлафор”, дзе рашаліся складаныя дарожныя задачы, а адказы на многія пытанні па-трабавалі дасканалага ведання правіл дарожнага руху. Юнакі і дзяўчаты спраўляліся выдатна: пасля заканчэння ўстановы амаль усе яны таксама плануюць быць вадзіцелямі-аматарамі.
“Разам за бяспеку і парадак” – назвалі арганізатары гэтае мерапрыемства.
Аліна ЛАПІЧ.