Сумленна і не інакш. Ляхавіцкі РАУС прымае меры па папярэджанні і спыненні крадзяжоў, парушэнняў працоўнай і транспартнай дысцыпліны

У мэтах паспяховага правядзення пасяўной кампаніі 2015 года, забеспячэння захаванасці пасяўнога фонду, сельскагаспадарчай тэхнікі Ляхавіцкі РАУС прымае меры па папярэджанні і спыненні крадзяжоў, парушэнняў працоўнай і транспартнай дысцыпліны на аб’ектах аграпрамысловага комплексу раёна. За кожным сельгаспрадпрыемствам замацаваны канкрэтныя супрацоўнікі райаддзела міліцыі.

Арганізаваны кантроль за ўмовамі захавання аграхімікатаў, пасяўнога фонду, таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, гаруча-змазачных матэрыялаў. Выяўляюцца і ліквідуюцца прычыны і ўмовы, якія садзейнічаюць учыненню крадзяжоў (адсутнасць вартавой аховы, недастатковая тэхнічная ўмацаванасць памяшканняў, захоўванне ва ўмовах свабоднага доступу і г. д.).

Даведачна.

Дробнае раскраданне маёмасці шляхам крадзяжу, махлярства, злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, прысвойвання або растраты, як і замах на такі крадзёж, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт. Такія ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, – ад 30 да 50 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

Знаходжанне на рабочым месцы ў рабочы час у стане алкагольнага, наркатычнага або таксікаманічнага ап’янення цягне накладанне штрафу ў памеры ад 1 да 10 базавых велічынь. Гэтае ж правапарушэнне паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за та-кія ж парушэнні – ад 2 да 15 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

Тайнае выкраданне маёмасці (крадзёж) караецца штрафам або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў або арыштам да шасці месяцаў, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін. Крадзёж, учынены паўторна або групай асоб, караецца папраўчымі работамі тэрмінам да двух гадоў або абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Раман ЛЯВОНЦЬЕЎ,

начальнік аддзялення аховы  правапарадку і прафілактыкі РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *