Наша чыстая субота:шчыруюць усе!
Сёння ў краіне праходзіць рэспубліканскі суботнік. Грошы, заробленыя на ім, будуць накіраваны на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона, у тым ліку на развіццё і ўмацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы.
Сродкі таксама пойдуць на рэалізацыю мерапрыемстваў, звязаных са святкаваннем 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, уключаючы рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне мемарыяльных комплексаў, помнікаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў вайны.
Суботнік – гэта наша агульная справа. Шчыруюць усе!