Свята працы – з майскага сузор’я
Ад усёй душы віншуем вас са Святам працы. Яно радуе яркім сонейкам, цяплом і абуджэннем прыроды, дорыць добры настрой.
За плённую працу выказваем удзячнасць людзям розных прафесій і ўзростаў. Хочацца яшчэ раз успомніць і падзякаваць землякам, чыёй працай ствараўся і працягвае развівацца наш раён. Перакананы, што сучасная моладзь з гонарам прадоўжыць эстафету важкіх здзяйсненняў, а павага да чалавека працы, як і раней, будзе перадавацца з пакалення ў пакаленне.
Няхай свята 1 Мая натхняе кожнага на стваральнасць, абуджае новыя надзеі, умацоўвае салідарнасць з усімі, хто будуе сваё жыццё настойлівай і сумленнай працай. Жадаем вам моцнага здароўя і дабрабыту, паспяховай рэалізацыі намечаных планаў, смелых задумак і яркіх ідэй.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.