Сёння ўзносы ў ФСА – заўтра пенсіі і дапамогі
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.01.2009 г. № 40 зацверджана Палажэнне аб уплаце абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафесійнае пенсіённае страхаванне і іншых плацяжоў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Згодна яго, плацельшчыкі, якія даюць работу па працоўных дагаворах, выплачваюць гэтыя ўзносы і плацяжы не пазней устаноўленага дня выплаты заработнай платы за мінулы месяц. Плацельшчыкі, якія даюць работу па грамадзянска-прававых дагаворах, індывідуальныя прадпрымальнікі, якія наймаюць грамадзян, выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы ў дні выплат узнагароджанняў па гэтых дагаворах, але не пазней устаноўленага дня выплаты заработнай платы за мінулы месяц.
Сума абавязковых страхавых узносаў з выплат, налічаных на карысць работніка, павінна быць не меншай за суму гэтых узносаў, вызначаную з памеру мінімальнай заработнай платы, устаноўленай заканадаўствам і праіндэксаванай у месяцы, за які бяруцца ўзносы.
Плацельшчыкі пры атрыманні сродкаў на аплату працы адначасова падаюць у банкі плацёжнае даручэнне на пералічэнне абавязковых страхавых узносаў і (ці) узносаў на прафесійнае пенсіённае страхаванне незалежна ад наяўнасці сродкаў на рахунку або даведку пра тое, што абавязкі па пералічэнні згаданых плацяжоў імі выкананы ці адсутнічаюць.
Без згоды органаў Фонда плацельшчыкі не маюць права адклікаць з банкаў (тэрытарыяльных органаў) нявыкананыя плацёжныя даручэнні, у тым ліку і пры ажыццяўленні выплат у натуральнай форме.
Не ўнесеная своечасова сума абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафе-сійнае пенсіённае страхаванне і іншых плацяжоў у Фонд (акрамя пеняў) з’яўляецца нядоімкай.
На суму нядоімкі за кожны дзень пратэрміноўкі (уключаючы дзень выплаты) налічваецца пеня ў памеры 1/360 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка, што дзейнічае на дату выплаты абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафесійнае пенсіённае страхаванне і іншых плацяжоў у Фонд.
Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжвае адказнасць за правапарушэнні ў пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Так, згодна артыкула 11.54, нявыплата ці няпоўная выплата ва ўстаноўлены тэрмін абавязковых страхавых узносаў і (ці) ўзносаў на прафесійнае пенсіённае страхаванне ў Фонд цягнуць накладанне штрафу на юрыдычную асобу ў памеры 20 працэнтаў налічанай (даналічанай) сумы згаданых плацяжоў.
Артыкул 11.61 КаАП прадугледжвае, што прадастаўленне службовай асобай банка юрыдычнай асобе, індывідуальнаму прадпрымальніку крэдыту для выплаты заработнай платы без уключэння ў суму крэдыту ўказаных у заяве на прадастаўленне крэдыту сум страхавых узносаў і сум падаходнага падатку з фізічных асоб, а таксама выдача ці пералічэнне службовай асобай банка з іх рахункаў грашовых сродкаў для аплаты працы ў разліку за месяц без прадастаўлення банку плацёжных інструкцый на пералічэнне падаходнага падатку і страхавых узносаў ці даведак пра выкананне абавязкаў па згаданых плацяжах цягнуць накладанне штрафу ў памеры да 5 базавых велічынь.
Непрадастаўленне службовай ці іншай упаўнаважанай асобай, індывідуальным прадпрымальнікам ва ўстаноўленыя тэрміны дакументаў, справаздач, звестак і іншых матэрыялаў, што належаць падачы ў адпаведнасці з заканадаўствам, ці падача дакументаў з заведама непраўдзівымі звесткамі цягнуць штраф у памеры ад 4 да 20 базавых велічынь (артыкул 23.16 КаАП).
Усе сродкі, што пералічваюцца ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, накіроў-ваюцца на выплату пенсій па ўзросце, па інваліднасці, па выпадку страты кармільца, за выслугу гадоў; выплату дапамог па часовай непрацаздольнасці, цяжарнасці і родах, у сувязі з нараджэннем дзіцяці, па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім 3-гадовага ўзросту; на пахаванне; на фінансаванне выплат на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне і г.д. А каб усе вышэйзгаданыя выплаты былі своечасовымі, неабходна паклапаціцца пра пералічэнне абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.
Жанна ТУРОВІЧ, галоўны інспектар раённага аддзела Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва.