Свае людзі ў кожным доме. Ляхавіцкія электрасувязісты адзначаць прафесійнае свята

Можна ўпэўнена сцвярджаць – “Белтэлекам” свой амаль у кожным доме. З новымі інфармацыйнымі тэхналогіямі сціраюцца адлегласці і межы. І ўжо не абавязкова тэлефанаваць сябру і слухаць доўгія гудкі, а можна быць пастаянна на сувязі з дапамогай скайпа. Інтэрнэт і інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA сёння сталі неад’емнымі складальнікамі камфортнага і зручнага жыцця. Нездарма дэвіз РУП “Белтэлекам” – на сувязі са светам. Сёння любімыя фільмы і праграмы можна глядзець і на разнастайных дэвайсах (планшэтах, смартфонах) – дзякуючы новаму зручнаму сэрвісу SMART  ZALA.

З сярэдзіны красавіка ў вялікай супольнасці карыстальнікаў byfly і ZALA Ляхавіцкага раёна прыбыло – у яе ўліліся жыхары Свяціцы. Правадніком усіх гэтых зручнасцей у раёне з’яўляецца Ляхавіцкі вузел электрасувязі, які ўваходзіць у склад Баранавіцкага занальнага вузла электрасувязі.

Калектыў ­ВЭС – 49 прафесіяналаў – зладжаная, дастаткова вопытная каманда. Большасць работнікаў працуе тут 10 і больш гадоў. Сярод лепшых – інжынер электрасувязі Віталій Лазоўскі, тэхнік па сувязі Жанна Іванюценка, электраманцёр лінейна-тэхнічнага ўчастка Віктар Свінабурка.

“Ляхавіцкія электрасувязісты дабіваюцца значных поспехаў у аказанні насельніцтву і арганізацыям шматлікіх паслуг. Мы прыбытковае і рэнтабельнае прадпрыемства, цэнім кожнага нашага кліента. А іх у нас нямала. Больш за 12500 чалавек – абаненты тэлефоннай сувязі. Колькасць абанентаў сеткі інтэрнэт налічвае больш за 5000 чалавек, ZALA – каля 5500. 350 нашых землякоў выбралі эфірнае тэлебачанне ZALA”, – расказвае начальнік Ляхавіцкага ВЭС Анатолій Лукашэвіч.

У райцэнтры ў двух апошніх пабудаваных дамах укаранёна тэхналогія GPON – у кожную кватэру пракладзены валаконна-аптычны кабель. Адпаведна павялічана хуткасць інтэрнэту і пашыраны дадатковыя сэрвісы тэлефаніі, тэлебачання і іншыя.

Электрасувязісты не спыняюцца на дасягнутым і кожны раз прапануюць землякам на “дэсерт” нешта новенькае і цікавае.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *