Ляхавіцкі РАУС нагадвае
Пры правядзенні масавых мерапрыемстваў насельніцтва павінна выконваць правілы паводзін і захоўваць парадак.
РАУС нагадвае, што забараняецца ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў знаходжанне ў нецвярозым стане, нельга праносіць туды прадметы і рэчы, якія могуць прадстаўляць пагрозу жыццю і здароўю людзей, могуць нанесці матэрыяльную шкоду грамадзянам і арганізацыям. Алкагольныя ці слабаалкагольныя напіткі і піва можна ўжываць у спецыяльна вызначаных для гэтых мэтаў месцах.
Пры выяўленні падазроных асоб, а таксама прадметаў ці рэчаў, пакінутых без нагляду, паведамляйце супрацоўнікам РАУС.
Аляксандр БУРБІЦКІ,
першы намеснік начальніка РАУС.