Маладыя!

Кветкі яркія і жывыя,
Усмешкі цёплыя ў людзей –
Нашы мудрыя, дарагія,
Паважаныя пажылыя
Свой святочны адзначылі дзень.

Пабялелі даўно іх скроні,
Ды юначы запал не заціх,
І жыццёвы званочак звоніць
Вельмі молада ў сэрцах іх!

І праходзяць віхуры злыя,
Адступае няўмольны час.
Нашы слаўныя пажылыя –
Жыццярадасныя, жывыя –
Не спяшаюцца йсці ў запас!

І не туляцца ля абочын,
Не клянуць, не хаяць быццё,
А яшчэ ўпэўнена крочаць
Па дарозе з назвай – Жыццё.

Яны – гонар і слава Радзімы,
Беларусі мілай сваёй.
Баранілі яе, адрадзілі,
Гадавалі дзяцей, вучылі
Ганарыцца роднай зямлёй.

І цяпер заўсёды гатовы
Навучыць, памагчы, падказаць,
Неацэнны вопыт жыццёвы,
Як каштоўнасць, нам перадаць.

Яны мараць, каб мы прыгожа,
Годна, ярка жыццё пражылі,
Што зрабілі яны – прыўмножылі,
Што пакінулі – збераглі.

Сыплюць долу пялёсткі вяргіні,
Як гады, аблятаюць яны.
У сэрцах – крышачку настальгіі,
А ў вачах іх – святло дабрыні.

Нашы мудрыя, дарагія,
Няхай доўжацца вашы гады.
Па ўзросту вы – пажылыя,
Але сэрцам, душой – маладыя,
Маладымі будзьце заўжды!
Вера ДЫДЫШКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *